Палітыка прыватнасці

Please follow this link to read this Privacy Policy in English

У рэдакцыі ад 31 снежня 2024 года

Агульныя палажэнні

У Шаную мы вельмі сур’ёзна ставімся да Вашых персанальных даных. Калі ласка, уважліва прачытайце гэту Палітыку прыватнасці, бо яна змяшчае важную інфармацыю пра тое, як Вашы даныя збіраюцца, захоўваюцца, выкарыстоўваюцца і перадаюцца. У дакуменце можна азнаёміцца з тлумачэннем Вашых правоў у дачыненні да персанальных даных і інфармацыяй пра тое, як звязацца з намі або нагляднымі органамі ў выпадку нараканняў.

Калі мы выкарыстоўваем Вашыя персанальныя даныя, нашы дзеянні рэгулююцца Агульным Рэгламентам аб Абароне Даных (GDPR), які дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Еўрапейскага Саюза. Мы з’яўляемся кантралёрам гэтых персанальных даных у межах GDPR. Выкарыстанне Вашых даных падпарадкоўваецца вашым інструкцыям, GDPR і іншым адпаведным законам ЕС.

Гэта Палітыка прыватнасці прымяняецца да мабільнай праграмы і вэб-сайта Шаную (“Сэрвіс”).

Калі Вы карыстаецеся Сэрвісам, Вы згаджаецеся з умовамі гэтай Палітыкі прыватнасці адносна збору, выкарыстання і перадачы Вашых даных.

Збор даных

Падчас Вашага карыстання Сэрвісам мы збіраем наступную інфармацыю пра Вас:

Пасля рэгістрацыі ўліковага запісу для Вас ствараецца старонка профілю (“Профіль”), якая ўключае ўведзеную вамі інфармацыю, у прыватнасці Ваша імя карыстальніка і пароль.

Заўвага: у праграме ёсць рэйтынгавая дошка, дзе адлюстроўваюцца Ваша імя карыстальніка і балы за адукацыйны прагрэс. Калі Вы не жадаеце, каб гэтая інфармацыя была агульнадаступнай, выкарыстоўвайце псеўданім.

Гэтыя даныя неабходны для стварэння і кіравання Вашым уліковым запісам, што дазваляе Вам карыстацца Сэрвісам. Калі Вы працягваеце выкарыстоўваць Сэрвіс, Вы згаджаецеся з тым, што Вашы карыстальніцкія даныя будуць адлюстроўвацца ў рэйтынгавай дошцы.

Адукацыйны прагрэс:

Мы таксама генерыруем даныя аб Вашым удзеле ў адукацыйных актыўнасцях на Сэрвісе. Па змаўчанні Ваша імя карыстальніка і балы за адукацыйны прагрэс будуць бачны іншым карыстальнікам у рэйтынгавай дошцы.

Як апрацоўваюцца Вашы даныя

Вашы даныя збіраюцца і апрацоўваюцца для выканання дамовы з Вамі (прадастаўленне Сэрвісу, які Вы запытваеце). Напрыклад, для рэгістрацыі ўліковага запісу, падтрымкі Вашага профілю і аказання Вам кліенцкай падтрымкі.

Мы таксама апрацоўваем некаторыя карыстальніцкія даныя на падставе нашага законнага інтарэсу ў адносінах паляпшэння Сэрвісу. Гэта можа ўключаць даныя аб тым, як карыстальнікі ўзаемадзейнічаюць з рознымі функцыямі, а таксама выяўленне тэхнічных праблем, такіх як багі або праблемы з інтэрфейсам. Апрацоўка гэтых даных дапамагае нам абнаўляць і паляпшаць Сэрвіс, што забяспечвае паляпшэнне досведу карыстання Сэрвісам і надзейнасць Сэрвісу для ўсіх карыстальнікаў. Мы забяспечым, каб апрацоўка гэтых даных мінімальна ўплывала на прыватнасць карыстальнікаў, і збіраем толькі неабходную, неідэнтыфікаваную інфармацыю для паляпшэння сэрвісу. Карыстальнікі маюць права пярэчыць супраць такой апрацоўкі, калі лічаць, што яна ўплывае на іх прыватнасць.

Вашы даныя таксама могуць збірацца для кіравання рэйтынгавай дошкай з Вашай згоды.

Персанальныя даныя могуць быць апрацаваны і перададзены для выканання патрабаванняў заканадаўства, напрыклад, для прадастаўлення інфармацыі па запытах дзяржаўных органаў, абароны нашых інтарэсаў або прадухілення незаконнай дзейнасці.

Мы не перадаём Вашы персанальныя даныя трэцім асобам па-за межамі нашай каманды.

Вашы правы суб’екта даных

Згодна з заканадаўствам аб абароне даных, Вы маеце наступныя правы.

Каб скарыстацца любым з гэтых правоў, звяртайцеся да нас на электронную пошту: project@shanuju.com.

Каб выдаліць Ваш Профіль, прытрымлівайцеся інструкцый у Сэрвісе.

GDPR таксама дае Вам права звяртацца са скаргай у наглядны орган у краіне ЕС (ці Еўрапейскай эканамічнай зоны), дзе Вы звычайна пражываеце ці дзе адбылося меркаванае парушэнне заканадаўства аб абароне даных. Каб падаць скаргу, азнаёмцеся са спісам адпаведных наглядных органаў.

Захаванне даных

Мы будзем захоўваць Вашыя персанальныя даныя, пакуль Ваш Профіль застаецца актыўным. Пасля выдалення Профілю ўсе звязаныя з ім даныя будуць назаўсёды выдалены і не падлягаюць аднаўленню.

Аднак пэўная інфармацыя можа захоўвацца даўжэй, калі гэта неабходна для абароны нашых законных інтарэсаў, выканання юрыдычных патрабаванняў, абароны ў выпадку спрэчак або расследавання злоўжыванняў або перапыненняў у працы Сэрвісу.

Ананімныя і незваротна дэперсаналізаваныя даныя могуць захоўвацца на нявызначаны тэрмін.

Перадача Вашых даных за межы ЕЭЗ

Каб аказваць Вам паслугі, часам неабходна перадаваць Вашыя персанальныя даныя за межы Еўрапейскай эканамічнай зоны (ЕЭЗ), напрыклад, калі Вы знаходзіцеся па-за межамі ЕЭЗ.

Гэтыя краіны могуць не мець заканадаўства па абароне даных, аналагічнага заканадаўству ЕЭЗ. Аднак мы гарантуем, што перадача адпавядае патрабаванням GDPR і Вашы персанальныя даныя застануцца ў бяспецы.

Каб атрымаць дадатковую інфармацыю, звяртайцеся на электронную пошту: project@shanuju.com.

Забеспячэнне абароны Вашых даных

Мы прымяняем адпаведныя меры бяспекі, каб прадухіліць выпадковую страту, выкарыстанне або несанкцыянаваны доступ да персанальных даных. Мы дазваляем доступ да Вашых персанальных даных толькі тым, каму ён неабходны для законнай дзейнасці.

Паролі захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе з выкарыстаннем метаду хэшавання, што забяспечвае іх надзейную абарону і выключае магчымасць лёгкага расшыфравання. Акрамя таго, уся камунікацыя паміж праграмай і нашымі серверамі шыфруецца з выкарыстаннем пратаколу TLS (Transport Layer Security), што абараняе даныя ад несанкцыянаванага доступу падчас перадачы.

Мы таксама маем распрацаваныя працэдуры для рэагавання на падазрэнні ў парушэннях бяспекі даных. У выпадку такога парушэння мы апавясцім Вас і адпаведны наглядны орган, калі гэта патрабуецца заканадаўствам.

Абнаўленні Палітыкі прыватнасці

У гэтую Палітыку прыватнасці з цягам часу могуць быць унесеныя змены. У тых выпадках, калі ўносяцца змены ў Палітыку прыватнасці, наверсе дакумента змяняецца дата апошняй рэдакцыі. У асобных выпадках змены будуць паведамляцца праз апавяшчэнні ў праграме, калі гэта будзе дарэчна.

Калі Вы працягваеце карыстацца ці далучацца да Сэрвіса пасля таго, як адпаведныя змены былі давадзеныя да Вашай увагі, то Вы пацвярджаеце сваю згоду з абноўленай Палітыкай прыватнасці.

Калі ласка, перыядычна правярайце Палітыку прыватнасці. Вы як карыстальнік несяце адказнасць за азнаямленне з гэтай Палітыкай, каб заставацца ў курсе ўнесеных зменаў.

Кантактная інфармацыя

Калі ў Вас ёсць пытанні адносна гэтай Палітыкі прыватнасці або Вашых даных, звяжыцеся з намі па электроннай пошце: project@shanuju.com.