Для таго, каб адрэдагаваць імя карыстальніка альбо адрас электроннай пошты свайго ўліковага запісу, перайдзіце ў раздзел профіля ў мабільнай праграме (іконка карыстальніка ў правым ніжнім куце). Пасля націсніце на опцыю “Рэдагаваць профіль”. Калі ласка, майце на ўвазе, што Ваша імя карыстальніка адлюстроўваецца на дошцы рэйтынгу і бачна іншым карыстальнікам. Калі Вы не хочаце, каб адлюстроўвалася Ваша сапраўднае імя, выкарыстоўвайце замест яго псеўданім.
Калі імя карыстальніка не змяняецца, значыць, яно ўжо занятае іншым уліковым запісам у “Шаную”. Усе імёны карыстальнікаў і адрасы электроннай пошты ў праграме ўнікальныя. Паспрабуйце змяніць імя карыстальніка яшчэ раз, дадаўшы літары або лічбы, каб паспрабаваць зрабіць яго ўнікальным, і зноў захавайце яго.
Калі адрас электроннай пошты, які Вы спрабуеце абнавіць, ужо заняты, магчыма, Вы раней стварылі іншы ўліковы запіс з гэтым адрасам электроннай пошты.
Існуе некалькі магчымых тлумачэнняў таго, чаму коды пацвярджэння ўліковага запісу не заўсёды прыходзяць. Прачытайце спіс найбольш распаўсюджаных прычын і праверце, ці адносіцца якая-небудзь з іх да Вас.
Калі ніводнае з гэтых рашэнняў не вырашыла Вашу праблему, звяжыцеся з намі па адрасе project@shanuju.com.
Калі Вы забылі свой пароль, перайдзіце на экран уваходу ў праграму і націсніце “Забылі пароль”, пасля чаго ўвядзіце адрас электроннай пошты, звязаны з Вашым уліковым запісам у “Шаную”. На ўказаны адрас электроннай пошты мы адправім спасылку, якая дазволіць стварыць новы пароль для вашага ўліковага запісу. Абавязкова праверце папку са спамам, калі Вы не бачыце ліст для скіду пароля ў сваёй паштовай скрыні.
Калі Вы зарэгістраваліся з няправільным адрасам электроннай пошты, Вы не зможаце змяніць свой пароль.
Для выдалення свайго ўліковага запісу ў праграме “Шаную” перайдзіце на экран профіля ў мабільнай праграме (іконка карыстальніка ў правым ніжнім куце) і выбярыце опцыю “Выдаліць акаўнт”, пасля чаго націсніце “Так”. Гэта дзеянне адразу і беззваротна выдаліць Ваш уліковы запіс і ўсю інфармацыю пра яго з праграмы.
Пры падборы матэрыялаў мы арыентуемся на сучасныя акадэмічныя слоўнікі, такія як:
Увесь кантэнт у праграме праілюстраваны і агучаны людзьмі, якія ўдзельнічаюць у праекце.